Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сі Цзіньпін абяцае адкрыць рынак Кітаю


Дональд Трамп і Сі Цзіньпін у Пэкіне, лістапад 2017
Дональд Трамп і Сі Цзіньпін у Пэкіне, лістапад 2017

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў 5 лістапада, што Кітай зробіць крокі дзеля пашырэньня доступу да сваіх рынкаў. Кітайскі лідэр сказаў пра гэта пры адкрыцьці буйной гандлёвай выставы на фоне крытыкі эканамічнай і бізнэсовай практыкі Пэкіну з боку іншых краін, паведамляе Голас Амэрыкі.

Сі Цзіньпін сказаў, што Кітай зьнізіць пошліны, распачне дадатковыя меры па пакараньні парушальнікаў правоў інтэлектуальнай уласнасьці і будзе працаваць над павелічэньнем унутранага спажываньня імпартных тавараў.

Выступаючы на гандлёвай выставе ў Шанхаі, Сі Цзіньпін паабяцаў «прыняць увесь сьвет» у рамках спробаў стымуляваць рост спажывецкага рынку ў сваёй краіне.

Ён не назваў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па імені, але намякнуў на яго эканамічную палітыку «Амэрыка перш за ўсё», крытыкуючы ізаляцыянізм і кажучы аб неабходнасьці абароны шматбаковага гандлю.

Апошнім часам Дональд Трамп паскардзіўся на дысбалянс у гандлі паміж дзьвюма краінамі, абвінавачваючы Кітай у крадзяжы інтэлектуальнай уласнасьці і правядзеньні палітыкі, якая чыніць перашкоды ў доступе амэрыканскіх кампаній на кітайскі рынак. Трамп абвясьціў аб павышэньні пошлін на кітайскія тавары агульным коштам 250 мільярдаў даляраў, на што Кітай адказаў павышэньнем пошлін на імпарт з ЗША коштам 110 мільярдаў даляраў. Чакаецца, што Сі Цзіньпін і Трамп сустрэнуцца пазьней у гэтым месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG