Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля 20 гадоў кіраваньня Станіслаў Шушкевіч сышоў з пасады старшыні БСДГ. Новы лідэр — Сяргей Чэрачань


Першая сэсія справаздачна-выбарчага зьезду Беларускай сацыял-дэмакратычай Грамады, 9 верасьня 2018 году.
Першая сэсія справаздачна-выбарчага зьезду Беларускай сацыял-дэмакратычай Грамады, 9 верасьня 2018 году.

Старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ) абраны 33-гадовы Сяргей Чэрачань. Адпаведнае рашэньне 3 лістапада, паводле агенцтва БелаПАН, прынялі дэлегаты другой сэсіі зьезду партыі ў Менску.

Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада была зарэгістравана ў 1996 годзе. З 1998 года яе ўзначальваў Станіслаў Шушкевіч — старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га склікання ў 1991–1994 гадах.

На першай сэсіі, якая адбылася 9 верасьня, выбары кіраўніцтва былі перанесеныя ў сувязі з адсутнасьцю 83-гадовага Станіслава Шушкевіча паводле стану здароўя.

У суботу, 3 лістапада на пасаду кіраўніка БСДГ вылучалася двое кандыдатаў — Сяргей Чэрачань і Валерый Арцішэўскі.

З 36 чалавек, якія прынялі ўдзел у галасаваньні, 31 падтрымаў кандыдатуру Чэрачня.

Чэрачань нарадзіўся ў маі 1985 года ў Крычаве. Скончыў Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Спэцыяльнасьць — «Шматканальныя сыстэмы тэлекамунікацый». У 2016 годзе вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. З 2017 году — старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Дыпляматыя». Генэральны дырэктар групы кампаній DIIN.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG