Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму спэцдакладчык ААН зьехала зь Беларусі яшчэ да завяршэньня Мюнхэнскай канфэрэнцыі?


 Анаіс Марэн
Анаіс Марэн

Спэцыяльны дакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі францужанка Анаіс Марэн, якая брала ўдзел у пасяджэньні Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, зьехала зь Менску да завяршэньня сустрэчы.

У афіцыйнай праграме канфэрэнцыі, падрыхтаванай беларускім МЗС, яна прадстаўленая як прафэсар Collegium Civitas з Варшавы. У гэтай якасьці яна і прыехала ў Беларусь.

Якраз у другі дзень канфэрэнцыі, 1 лістапада, уступіў у сілу яе мандат як спэцдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі. Але беларускія ўлады не прызналі яго. Ня выключана, што гэта і стала прычынай ад'езду Анаіс Марэн зь Беларусі . 1-га лістапада яе не было на пасяджэньні Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы.

Праваабаронцы «Вясны» кажуць, што ня мелі сустрэчаў з Анаіс Марэн у Менску.

Ранейшы спэцдакладчык Рады ААН па правах чалавека Міклаш Харасьці, мандат якога таксама не прызнавалі беларускія ўлады, прыяжджаў у Менск для ўдзелу ў канфэрэнцыі грамадзянскай супольнасьці, якая праходзіла ў Менску напярэдадні сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.

Тады беларускі МЗС тлумачыў, што Харасьці прыбыў у Беларусь ня ў якасьці спэцыяльнага дакладчыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG