Кампанія Google за два гады звольніла 48 супрацоўнікаў праз абвінавачваньні ў сэксуальных дамаганьнях. Сярод звольненых былі 13 топ-мэнэджэраў. Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на ліст генэральнага дырэктара кампаніі Сундара Пічаі.
У лісьце Пічаі паведаміў, што Google звышсур’ёзна ставіцца да бясьпекі сваіх супрацоўнікаў на працоўным месцы і робіць больш жорсткім стаўленьне да непрыстойных паводзінаў, расьсьледуючы кожную скаргу. Ён таксама дадаў, што ніводзін са звольненых супрацоўнікаў, абвінавачаных у сэксуальных дамаганьнях, не атрымаў фінансавай дапамогі ў сувязі са звальненьнем.
Ліст гендырэктара Google стала адказам на артыкул у New York Times, у якім паведамлялася, што распрацоўшчык апэрацыйнай сыстэмы Android Эндзі Рубін атрымаў 90 мільёнаў даляраў пасьля сыходу з кампаніі, нягледзячы на тое, што ў яго адрас былі выстаўленыя абвінавачваньні ў непрыстойнай паводзінах. Рубін адхіліў гэтыя абвінавачваньні і назваў іх «часткай паклёпніцкай кампаніі былой жонкі» перад разводам.