Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: Алег Сянцоў зможа даведацца пра прысуджэньне яму прэміі Сахарава праз тыдзень-два


Алег Сянцоў
Алег Сянцоў

Зьняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў пакуль ня ведае аб прысуджэньні яму прэміі імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» 2018 году і можа даведацца пра гэта не раней чым праз тыдзень-два.

Пра гэта заявіў адвакат Сянцова Дзьмітрый Дзінзэ.

Як заявіў Дзінзэ тэлеканалу «Настоящее время», Ссянцоў зможа даведацца навіну толькі зь ліста, які яму могуць напісаць сваякі ці знаёмыя.

«З Алегам мы намінацыю на прэмію не абмяркоўвалі, — сказаў Дзінзэ. — Але я спадзяюся, што прэмія стане плюсам, які будзе дададзены ў агульную скарбонку, якая і прывядзе да яго вызваленьня».

Пры гэтым юрыст выказаў надзею, што прэмія зробіць рэальнымі перамовы па абмене вязьнямі, якія ішлі «на грамадзкім і дыпляматычным узроўнях».

«Цяпер яны знаходзяцца ў падвешаным стане, у тупіку. Пакуль наогул нічога не адбываецца, перамовы як у сьцяну ўпёрліся, — адзначыў ён. — Але можа, прэмія дапаможа расхістаць гэтую сьцяну і разбурыць».

Што да стану Сянцова, то, паводле адваката, падчас яго апошняга візыту да яго ў пачатку гэтага месяца рэжысэр адчуваў сябе дрэнна, але цяпер, паводле крыніц Дзінзэ, «яго стан паступова стабілізуецца».

25 кастрычніка ў Эўрапейскім парлямэнце ў Страсбуры абвясьцілі, што ляўрэатам прэміі Сахарава «За свабоду думкі» стаў ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў.

Цырымонія ўручэньня прэміі пройдзе ў Страсбургу 12 сьнежня.

Прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава ўручае Эўрапарлямэнт. У 2006 годзе гэтай прэміяй быў уганараваны былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч.

У жніўні 2015 году Алег Сянцоў быў асуджаны расейскім судом на 20 гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачваньня ў падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме. Ён адмаўляе абвінавачаньні. Ад 14 траўня сёлета ён трымаў галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітычных вязьняў у Расеі. Галадоўка была спынена 6 кастрычніка і працягвалася 145 дзён.

Паводле розных крыніц, з палітычных матываў у Расеі асуджана ад 70 да 75 украінцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG