Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На лідэра гурту Dzieciuki завялі справу паводле артыкулу «экстрэмізм» за рэпосты, якія зьніклі


Алесь Дзянісаў
Алесь Дзянісаў

Адміністрацыйную справу ў дачыненьні журналіста і музыканта Алеся Дзянісава завялі за рэпосты пра леташні ўдзел берасьцейскіх анархістаў у маршы дармаедаў. Ён пра гэта даведаўся з копій пратаколаў зь міліцыі.

Паводле дакумэнтаў, Дзянісаў зрабіў рэпосты двух відэа з забароненай старонкі анархістаў «Революционное действие» 6 сакавіка 2017 году.

Цяпер абодва відэа на старонцы Дзянісава ў сетцы «ЎКантакце» адсутнічаюць, хоць ён іх сам не выдаляў. Як так сталася, ён ня ведае. Журналіст мяркуе, што ў саміх запісах няма «экстрэмізму».

«Нічога на іх экстрэмісцкага няма. Гэта проста справаздача берасьцейскіх анархістаў пра ўдзел у акцыях. Усё. Сацыяльна-эканамічныя лёзунгі, ніякіх прызываў да зьвяржэньня ўлады», — патлумачыў Свабодзе Алесь Дзянісаў.

Ён думае, што справу завялі не за зьмест відэа, а за тое, што перапосты былі зробленыя з забароненай старонкі. Аднак у Дзянісава застаецца пытаньне, чаму «анархічная старонка», якую менскі суд прызнаў экстрэмісцкай у лістападзе 2016 году, яшчэ была дасяжная ў сакавіку 2017-га.

Разгляд адміністрацыйнай справы прызначаны на 7 лістапада, хоць гэты дзень у Беларусі зьяўляецца выходным.

Па заяве аб паклёпе працягваецца праверка, ніякіх зьвестак пра яе ў Алеся Дзянісава няма. Тэхніку, якую ў яго забралі пры ператрусе, дагэтуль не вярнулі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG