Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У горадзенскіх журналістаў дома адбыліся ператрусы


Алесь Дзянісаў
Алесь Дзянісаў

У горадзенскага журналіста Алеся Дзянісава і ягонага калегі дома адбыліся ператрусы. Дзянісаў і ягоны калега, які прасіў не называць свайго прозьвішча, супрацоўнічаюць з тэлеканалам Белсат.

У Дзянісава канфіскавалі відэакамэру, ноўтбук, флэшку ад відэакамэры і мабільны тэлефон. У ягонага калегі канфіскавалі тры мабільныя тэлефоны і ноўтбук.

«Аляксей Вайцешка (міліцыянт РАУСу Ленінскага раёну Горадні, які праводзіў вобшук — РС) сказаў, што яны толькі праводзяць апытаньне ў межах праверкі. Крымінальнай справы пакуль няма. Я адмовіўся даваць ім тлумачэньні», — сказаў Свабодзе Алесь Дзянісаў.

Алесь Дзянісаў распавёў, што іх затрымалі трое невядомых на вуліцы ў другой палове дня, калі яны здымалі сюжэт. Прычыну затрыманьня не патлумачылі. Адвезьлі ў РАУС Ленінскага раёну Горадні.

Дзянісаў адразу адмовіўся даваць паказаньні. Ён мяркуе, што менавіта таму ніякіх папераў яму не паказалі. Але ён зразумеў падчас размовы зь міліцыянтамі, што ўсё адбывалася ў сувязі зь сюжэтам на тэлеканале Белсат пра горадзенскія інтэрнаты на вуліцах Камарова і Горкага. У сюжэце гаварылася, нібыта адна з супрацоўніц інтэрната бярэ хабар. Паводле Дзянісава, магчыма, яна і заявіла ў міліцыю, што на яе ўзьвялі паклёп.

Першы вобшук адбыўся ў кватэры маці Дзянісава. Ёй стала кепска і ў яе падняўся ціск. "Хуткую дапамогу" не выклікалі, але жанчына выпіла шмат лекаў. Зь ёй цяпер знаходзіцца сяброўка.

Калега Алеся Дзянісава паведаміў, што яго таксама апыталі наконт сюжэту пра інтэрнаты і ўзялі на экспэртызу ўсю тэхніку. Частка гэтых рэчаў належыць ягонай маці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG