Руская праваслаўная царква аддзялілася ад Канстынопальскай у 1448 годзе, зрабіўшы такі самы крок, як Украінская аўтакефальная. Канстантынопаль прызнаў аддзяленьне Маскоўскай царквы толькі праз 141 год. У ХVII-XXI ст узьнікла яшчэ шмат незалежных цэркваў, але з 15-ці аўтакефаліяў, якія атрымалі незалежнасьць раней, многія не захацелі прызнаць новых супернікаў. Сярод іх – і ўкраінскую аўтакефальную, і беларускую аўтакефальную царкву.