Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцяблянка плянуе пасяліцца ў былым аддзеле КДБ, выкупіўшы трохпавярховы гмах


Помнік архітэктуры ХІХ стагодзьдзя — адміністрацыйны будынак па вуліцы камісара Крылова, 4, быў выкуплены на аўкцыёне за 300 тысячаў рублёў. Трохпавярховы дом новая гаспадыня зьбіраецца перарабіць у аднакватэрнае жытло агульнай плошчай 804 м² (жылая плошча будзе складаць каля 600 м²).

Старадаўні будынак мае своеасаблівую гісторыю: некалі ён узводзіўся як двухпавярховы жылы дом, які шмат разоў перабудоўваўся і зьмяніў дзясяткі насельнікаў. У 1926 годзе тут жыў вядомы краязнаўца Мікалай Касьпяровіч, расстраляны ў 1937-м за антысавецкую дзейнасьць.

У гады вайны дом ацалеў, а пасьля выкарыстоўваўся ў якасьці адміністрацыйнага — тут разьмяшчаўся гарадзкі аддзел КДБ і аддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну. Але гэткая «аўра» новых гаспадароў не бянтэжыць: яны цьвердзяць, што гатовы вярнуць будынку гістарычнае аблічча пачатку ХХ стагодзьдзя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG