Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook выдаліў сотні старонак і ўліковых запісаў, зьвязаных з распаўсюдам фэйкавых навінаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сярод выдаленых акаўнтаў — папулярная сярод прыхільнікаў Трампа старонка Nation In Distress.

Кампанія Facebook паведаміла ў чацьвер аб выдаленьні больш 800 старонак і ўліковых запісаў, уладальнікі якіх распаўсюджвалі палітычны спам і фэйкавыя навіны. Большая частка гэтых акаўнтаў была зарэгістраваная ў ЗША, паведамляе Голас Амэрыкі.

Сацыяльная сетка адмовілася ўдакладніць назвы 559 старонак і 251 уліковага запісу па запыце службы навін «Галасу Амэрыкі». Паводле інфармацыі газэты Washington Post, у лік выдаленых акаўнтаў трапіла старонка, папулярная сярод прыхільнікаў Дональда Трампа Nation in Distress ( «Краіна ў бядзе»). У гэтай старонцы было больш за тры мільёны падпісчыкаў.

У кіраўніцтве Facebook заявілі, што многія ўладальнікі выдаленых старонак і ўліковых запісаў публікавалі палітычныя матэрыялы з гучнымі загалоўкамі, якія вялі карыстальнікаў на вэбсайты, на якіх таксама друкавалася палітычная рэкляма.

«Многія зьвярталіся да такіх жа мэтадаў для таго, каб стварыць ілжывае адчуваньне папулярнасьці іх кантэнту, апублікаванага ў Facebook. Іншыя старонкі былі так званымі "рэклямнымі фэрмамі", уладальнікі якіх выкарыстоўвалі Facebook для ўвядзеньня людзей у зман — іх наводзілі на думку аб тым, што яны ўдзельнічаюць у форумах, на якіх адбываюцца... палітычныя дэбаты », — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы кампаніі.

У Facebook сьцьвярджаюць, што навінныя матэрыялы і аўтарскія калёнкі, якія публікаваліся на аддаленых старонках і акаўнтах часта «былі не адрозныя ад законных палітычных дэбатаў» напярэдадні прамежкавых выбараў 2018 году.

У мінулым Facebook выдаліў дзесяткі старонак, якія распаўсюджвалі фэйкавыя навіны. Многія з гэтых старонак былі створаны ў Іране і Расеі — краінах, якія варагуюць са Злучанымі Штатамі. Гэтым разам, па словах прадстаўнікоў кампаніі, большасьць выдаленых старонак і акаўнтаў мелі амэрыканскае паходжаньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG