Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя вярнулася. У верасьні ў Беларусі вырасьлі спажывецкія цэны


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Яшчэ ў ліпені назіралася невялічкая дэфляцыя — падзеньне цэнаў на 0,2%. У жніўні спажывецкія цэны вырасьлі толькі на 0,1%.

Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у Беларусі за верасень 2018 году спажывецкія цэны вырасьлі на 0,8% да папярэдняга месяца. Харчовыя тавары падаражэлі за месяц на 0,4%, нехарчовыя тавары — роўна на 1%, паслугі — на 1,3%.

З пачатку году цэны на спажывецкія тавары вырасьлі на 3,7%, а за 12 месяцаў — на 5,6%.

Паводле бюджэту на 2018 год гадавая інфляцыя заплянаваная на ўзроўні 7,4%. І беларускі Нацбанк, і Міжнародны валютны фонд чакаюць, што за 2018 год інфляцыя не перавысіць 5,5%. Гэта ня будзе рэкордам: самая нізкая інфляцыя за ўсю гісторыю была ў Беларусі ў 2017 годзе, «усяго толькі» 4,7%.

Міністэрства працы заявіла, што ня будзе індэксаваць заробкі і стыпэндыі за верасень, бо інфляцыя не перавысіла «пяціадсоткавага парогу».

Цэны пакуль растуць так, згодна са зьвесткамі Белстату:

  • студзень +0,8%;
  • люты +0,9%;
  • сакавік +0,8%;
  • красавік +0,3%;
  • травень –0,3%;
  • чэрвень +0,4%;
  • ліпень –0,2%;
  • жнівень +0,1%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG