Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліва зноў падаражэе. За год цана вырасла на 16%

абноўлена

Ад 7 кастрычніка ў Беларусі зноў падаражэе бэнзін, піша сайт канцэрну «Белнафтахім». Папярэдняе павышэньне цэнаў адбылося 30 верасьня. Гэта дзявятае штотыднёвае павышэньне цэнаў на паліва.

Кошт бэнзіну і дызэльнага паліва павялічыцца на адну капейку. Цэны пасьля падаражэньня:

  • АІ-92 — 1 рубель 38 капеек за літар;
  • АІ-95 — 1 рубель 46 капеек;
  • АІ-98 — 1 рубель 67 капеек;
  • дызэльнае паліва — 1 рубель 46 капеек.

Павышэньне коштаў на паліва. Інфаграфіка
Павышэньне коштаў на паліва. Інфаграфіка

Ад пачатку году цэны на паліва паднімаюцца ўжо 19-ы раз, агулам ад 18 да 19 капеек на розныя віды паліва. Гэта плюс 15-16% ад цаны на 1 студзеня. Цэны на дызэльнае паліва зьніжаліся двойчы — 14 і 27 красавіка.

Што важна ведаць пра цэны на паліва ў Беларусі

  • Летась «Белнафтахім» зьмяніў падыход да цэнаў на нафтапрадукты — яны будуць паступова ўраўноўвацца з расейскім рынкам. У 2018 годзе паліва ў Беларусі даражэла 27 разоў, дызэльнае паліва таньнела двойчы. Гэта рэкорднае па пэрыядычнасьці павышэньне за апошнія 10 гадоў.
  • У 2013–2017 гадах ніводзін від паліва ў Беларусі не таньнеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG