Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі абнавілі парадак блякаваньня сайтаў. Што новага?


Нацыянальны прававы партал 9 кастрычніка апублікаваў абноўленае палажэньне аб парадку абмежаваньня і аднаўленьня доступу да інтэрнэт-рэсурсаў. Дакумэнт набудзе моц 1 сьнежня разам з абноўленым законам аб СМІ.

Свабода паглядзела, што зьмянілася ў новым палажэньні:

  • Сьпіс абмежаванага доступу абавязковы для выкананьня ўсімі пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг на тэрыторыі Беларусі;
  • Доступ да сьпісу абмежаванага доступу маюць Міністэрствы інфармацыі, сувязі і інфарматызацыі, органы, якія займаюцца апэратыўна-пошукавай дзейнасьцю і папярэднім сьледзтвам, пракуратура, Камітэту дзяржкантролю, падатковым органам і інтэрнэт-правайдэрам;
  • Правайдэры мусяць абмежаваць доступ да заблякаванага сайту цягам сутак;
  • Рашэньне аб блякіроўкі прымае Мінінфарм, з парадку блякіроўкі прыбралі магчымасьць «іншых дзяржаўных органаў і фізычных асоб, зьвярнуцца па блякіроўку»;
  • Прыбралі інструкцыю і тэрміны для аднаўленьня доступу. Рашэньне аб разблякіроўцы прымае Мінінфарм. Раней у ведамстве казалі, што па новым законе аб СМІ, для гэтага трэба напісаць пісьмовы зварот, які будуць разглядаць месяц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG