Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька зможа ісьці ў дэкрэт, а маці — працаваць дыстанцыйна


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

У новай рэдакцыі Працоўнага кодэксу прадугледзелі права бацькі на догляд немаўляці і права маці працаваць дыстанцыйна.

Бацька і маці атрымаюць новыя правы

Пра гэта журналістам паведаміў намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Валер Кавалькоў. Ён сказаў, што цяпер дакумэнт знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў для разгляду дэпутатамі ў другім і апошнім чытаньні.

Паводле чыноўніка, дзейны кодэкс не прадугледжвае гэтых нормаў, але яны падказаныя самім жыцьцём, паколькі ёсьць жаданьне часткі бацькаў даглядаць нованароджанае дзіця, а маці змогуць сумяшчаць догляд са сваёй працоўнай дзейнасьцю дыстанцыйна. Ёсьць спадзяваньні, што дэпутаты прымуць новую рэдакцыю Працоўнага кодэксу на восеньскай сэсіі.

Ствараецца банк шматдзетных семʼяў

Паводле Валерыя Кавалькова, да гэтага часу ў краіне няма цэнтралізаванага рэсурсу, а ёсьць толькі рэгіянальныя. Праца над стварэньнем базы дадзеных шматдзетных семʼяў толькі пачынаецца, і яна будзе весьціся чатырма міністэрствамі: працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, унутраных спраў, адукацыі і аховы здароўя. Кіраўніцтвам краіны пастаўленая задача стварыць такую базу да 1 студзеня 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG