Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо другі славацкі міністар сышоў у адстаўку пасьля забойства журналіста


Міністар унутраных справаў Славаччыны Робэрт Каліняк у панядзелак абвясьціў аб сваёй адстаўцы.

«Я адчуваю на сабе погляды нашых партнэраў па кааліцыі, і думаю, што павінен зрабіць усё, каб сытуацыя ў краіне была стабільнай. Вось чаму я вырашыў сысьці ў адстаўку», — патлумачыў ён на прэс-канфэрэнцыі.

Калиняк таксама зьяўляецца чальцом парлямэнту, але пакуль ня ведае, ці будзе працягваць выконваць свае абавязкі дэпутата пасьля сыходу з ураду.

Робэрт Каліняк і прэм'ер Славаччыны Фіца
Робэрт Каліняк і прэм'ер Славаччыны Фіца

У канцы лютага ў Славаччыне ўпершыню ў гісторыі краіны быў забіты журналіст за сваю прафэсійную дзейнасьць. 27-гадовы Ян Куцьяк быў паранены ў грудзі і памёр на месцы, яго дзяўчына, якая была зь ім, памерла ад стрэлу ў галаву.

Куцьяк у супрацоўніцтве зь міжнародным Цэнтрам па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP) вывучаў магчымыя сувязі славацкіх палітыкаў з італьянскай мафіёзнай групоўкай Ндрангета (месьціцца ў Калябрыі).​

Пасьля забойства журналіста ў адстаўку сышла памочніца прэм’ер-міністра Марыя Трошкава, сакратар Савета бясьпекі Віліям Ясань, а таксама міністар культуры Славаччыны Марэк Мадзьярыч. Паліцыя ўжо затрымала семярых чалавек па справе аб забойстве журналіста.

На мінулым тыдні па ўсёй Славаччыне прайшлі шматтысячныя дэманстрацыі з патрабаваньнямі адстаўкі ўрада Робэрта Фіца і кіраўніак МУС Каліняка. Каліняк — блізкі паплечнік Фіца і займаў пасаду кіраўніка МУС з 2006 года, у цяперашнім і ў мінулым урада Фіца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG