Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правілы жыцьця Яна Булгака


Зь дзяцінства я адчуваў гонар, што я наваградчанін, і гэтую думку мне прывілі бацькі і блізкія, паўтараючы агульнае меркаваньне аб прыгажосьці нашай старонкі.

Браслаў, 1934
Браслаў, 1934

Сям’я — гэта крыніца духоўнай прыгажосьці і сілы, а ў ёй цудоўная сувязь маці і дзіцяці, якая ператварае жытло ў храм, а сховішча - у сьвятыню.

Наваградзкі замак, Шчытоўка (1930)
Наваградзкі замак, Шчытоўка (1930)

Падчас паўстаньня бацьку было 20 гадоў, маці — 14, і мы ведаем, як гэты 63-і год цяжка паўплываў на ўсё жыцьцё нашага грамадзтва і асабліва на лёсы і характар моладзі. Яны былі сьведкамі шалёнага тэрору Мураўёва... У іх падсьвядомасці засела, што адзіным паратункам зьяўляецца ўтрыманьне на сваім кавалку зямлі... На такіх прынцыпах яны выхавалі сына.

Наваградак, гара Міндоўга з боку Замкавай гары
Наваградак, гара Міндоўга з боку Замкавай гары

Цяжка адразу знайсьці трапнае раўназначнае слова для пачуцьцяў, якія выклікае ў мяне гэтая зямля. Параўнаць іх можна хіба з тым, што адчувае дзіця ў адносінах да аблічча і фігуры любімай маці, добрай і прыгожай. У гэтым пачуцьці не можа быць развагі і крытыкі, толькі бясконцае, поўнае любовізахапленьне.

Любча ,Нёман, 1910
Любча ,Нёман, 1910

Няма большага цярпеньня, як бясьсільны жаль пасьля сьмерці любімага чалавека, якога ня ведаў і не цаніў належным чынам.

Сёньня я ўспамінаю па чарзе кожны крок жыцьця пры боку маці аж да таго дня, калі яе забрала смерць, і так мне шкада цяпер кожнай хвіліны, якую я не правёў каля яе каленяў, гледзячы ёй у вочы, чуючы, як б'ецца яе сэрца, б'ецца толькі для мяне.

Ашмянская сынагога, 1925 год
Ашмянская сынагога, 1925 год

Усе мае кнігі паўсталі з тугі па дому. Толькі дома мне было добра.

1938 год, Беразьвецкі грэка-каталіцкі манастыр у Глыбокім
1938 год, Беразьвецкі грэка-каталіцкі манастыр у Глыбокім

Што маеш зьесьці сёньня — зьеш заўтра, што маеш зрабіць заўтра — зрабі сёньня.

Клецак, рынак.
Клецак, рынак.

Матывы фатографа паўсюль і нідзе. Апрача асобы мастака, іх сутнасьць — у імгненьні. Фатаграфуйце сэрцам.

Самыя прыгожыя віды прыроды — сухія і халодныя, калі мы не злучаемся зь імі ў блізкасьці думак... сама прырода не такая прыгожая, як яе адбіцьцё у душы чалавека.

Крэва, 1930
Крэва, 1930

Каб жыць, я павінен гаварыць.

Таго, што я зрабіў, замала. Мяне непакоіць ненасытны голад новай працы.

Панарама Вільні
Панарама Вільні

Гэтая зямля прыцягвае мяне сваімі пераможнымі чарамі і так ўладна спакушае ўвесь час на яе глядзець, увесь час пра яе думаць, увесь час маляваць яе і апяваць, і гэтай прывержанасьці прысьвяціць усё, адрачыся надалей ад усяго ў жыцьці.

Усё, што загінула ў жыцьці, няхай жыве ў марах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG