Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны, алькаголь, ацяпленьне. Што зьмянілася ў Беларусі з 1 кастрычніка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Уключылі ацяпленьне, павялічылі заробкі, забаранілі продаж алькаголю. Свабода сабрала зьмены, якія адбыліся ў Беларусі 1 кастрычніка.

Уключылі ацяпленьне

З 1 кастрычніка пацяплее ў жылых дамах, інтэрнатах, гатэлях, басэйнах, лазьнях, навучальных установах, тэатрах. Ацяпленьне будуць уключаць паступова, у жылых дамах яго мусяць цалкам уключыць на працягу чатырох-пяці дзён, у адміністрацыйных будынках — у апошнюю чаргу.

Забаранілі прадаваць алькаголь уначы

У Менску пачне дзейнічаць забарона на продаж алькаголю з 23:00 да 07:00. Абмежаваньне ня будзе дзейнічаць у кавярнях і рэстарацыях пры рэалізацыі алькаголю на разьліў. Забарона будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка 2019 году.

Павялічылі заробак бюджэтнікаў

З 34 да 35 рублёў павялічылася тарыфная стаўка першага разраду, з дапамогай якой разьлічваюць заробак супрацоўнікаў бюджэтных арганізацыяў. Улады плянуюць, што ў чацьвёртым квартале 2018 году заробак бюджэтнікаў складзе ня менш за 800 рублёў.

Увялі камісію за плацяжы

Беларусбанк увёў камісію за плацяжы ў касах сваіх аддзяленьняў, адзін плацёж — 1 рубель. Новаўвядзеньні ня тычацца вэтэранаў ВАВ, а таксама за плацяжы:

  • у бюджэт (падаткі, зборы, пошліны, штрафы);
  • на карысьць грамадзкіх арганізацыяў;
  • на дабрачынныя рахункі;
  • у выглядзе ўнёскаў страхавымі агентамі;
  • на карысьць ААТ «АСБ Беларусбанк».

Паліць стане даражэй

Цэны на асобныя віды цыгарэт падняліся ад 2 да 10 капеек. Беларускія вытворцы і імпартэры цыгарэт могуць штомесяц дакляраваць максымальныя розьнічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

Падняліся кошты на сувязь

Тэлекам-апэратар Velcom павялічыў абанэнцкую плату для асобных тарыфных плянаў фіксаванай сувязі. У сярэднім кошты павялічыліся на 5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG