На сайце 115.бел адмысловы разьдзел дазваляе ўвесьці адрас дома і атрымаць зьвесткі аб падключэньні і адключэньні камунальных паслугаў у ім.
Што трэба ўлічваць:
- Функцыя праверкі датаў падключаная толькі для Менску. Калі зьявіцца для іншых гарадоў, не паведамлялася. Сам партал 115.бел летась абяцалі запусьціць ва ўсіх буйных гарадах да канца 2018 году.
- Зьвесткі аб ацяпленьні даюцца толькі для будынкаў, якія абслугоўвае ўпраўленьне ЖКГ — калі за ацяпленьне адказныя ўласьнік або таварыства ўласьнікаў, сайт не дапаможа.
- Старонка минск.115.бел/post/jky мае толькі расейскамоўную вэрсію і дазваляе ўводзіць запыты толькі на расейскай мове. Калі ўвесьці назву вуліцы па-беларуску, сайт не зразумее.
- Ацяпленьне на аб’ектах сацыяльнай сфэры Менску (у дзіцячых садках, школах, бальніцах) пачалі уключаць ад 28 верасьня. Таксама ацяпленьне ўжо пачалі падключаць у Віцебскай вобласьці.
- З 1 кастрычніка пацяплее ў жылых дамах Менску, інтэрнатах, гатэлях, басэйнах, лазьнях, навучальных установах, тэатрах.
- Звычайна ўключэньне ацяпленьня прымяркоўваюць да пэўнай тэмпэратуры паветра: калі сярэднядзённая тэмпэратура паветра цягам пяці дзён ніжэйшая за 8°C, тады ўключаюць.