1 кастрычніка стануць вядомыя прозьвішчы навукоўцаў, якіх узнагародзяць Нобэлеўскай прэміяй за ўнёсак у разьвіцьцё навукі ў намінацыі «Фізіялёгія і мэдыцына».
Таксама ў часе «нобэлеўскага тыдня» абвесьцяць ляўрэатаў у намінацыях па хіміі, фізіцы і эканоміцы. Апроч таго, будзе ўручаная Нобэлеўская прэмія міру.
А прэмія ў літаратуры сёлета не плянуецца. Яе прысуджэньнем займаецца Швэдзкая акадэмія, якая апынулася ў цэнтры сэксуальнага скандалу. Зрэшты, экспэрты сьцьвярджаюць, што аўтарытэт акадэміі быў падарваны і зь іншых прычынаў, якія патрабавалі рэформаў.
Сьвятлана Алексіевіч, беларуская ляўрэатка 2015 году, у камэнтары для Свабоды ўжо дзялілася думкай, ці варта было адмаўляцца ад уручэньня адной са знакавых прэмій.
Алексіевіч пра нобэлеўскі скандал: у Швэцыі праявілі прынцыповасьць
Яшчэ раней прадстаўнікі Швэдзкай акадэміі пацьвердзілі, што прысуджэньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі па літаратуры адкладзена на 2019 год — тады будуць названыя адразу два ляўрэаты.