У Беларусі 23 верасьня ўпершыню зрабілі апэрацыю паўторнай перасадкм сэрца, піша БелТА. Рэтрансплянтацыю праводзілі ў менскім РНПЦ «Кардыялёгія».
Мужчыну, якому спатрэбілася паўторная трансплянтацыя ўпершыню перасадзілі сэрца ў 2013 годзе. Нядаўна ў яго страла разьвівацца каранарная хвароба перасаджанага сэрца, спатрэбілася рэтрансплянтацыя.
Апэрацыя прайшла пасьпяхова. Пацыента перавялі ў тэрапэўтычнае аддзяленьне.