Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Варфаламей пацьвердзіў рашучасьць даць аўтакефалію Украіне, — СМІ


Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей, архіўнае фота
Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей, архіўнае фота

Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей зноў пацьвердзіў, што ня мае намеру адступаць у пытаньні наданьня аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царкве і што Ўсяленскі патрыярхат не пагражае і не прымае пагрозаў у гэтай справе, паведаміў грэцкі сайт праваслаўнай інфармацыі Orthodoxia.Info.

Пасьля гэтага паведамленьня, падчас службы Божай патрыярх, вітаючы прысутнага чэскага багаслова, згадаў аб Праваслаўнай царкве Чэскіх зямель і Славакіі як аб найноўшай пакуль з аўтакефальных праваслаўных цэркваў (Усяленскі патрыярхат абвясьціў яе аўтакефалію ў 1998 годзе. — Рэд.) і дадаў: «Цяпер наступіла чарга Ўкраіны, якая атрымае статус аўтакефаліі, як я спадзяюся ўжо доўгі час, нягледзячы на рэакцыю, і так будзе, таму што гэта правільна».

Варфаламей пры гэтым выразна заявіў, што, з аднаго боку, Украіна мае права атрымаць статус аўтакефаліі, а з другога, Усяленскі патрыярхат мае выключнае права даваць аўтакефалію і даваў яе ўсім новым Праваслаўным цэрквам, пачынаючы з Расейскай у XVI стагодзьдзі, гаворыцца ў публікацыі.

А адказваючы на крытыку з Расеі наконт межаў паўнамоцтваў Усяленскага патрыярхату і рэакцый на рашэньне патрыярха аб аўтакефаліі, якія могуць наступіць, Варфаламей заявіў: «Мы не баімся пагрозаў».

«Усяленскі патрыярхат не пагражае і не прымае пагрозаў, але пасьлядоўна ідзе наперад, выконваючы сваю місію ў адпаведнасьці са сьвятымі канонамі і ажыцьцяўляючы і паважаючы свае прывілеі, дадзеныя яму правіламі Усяленскіх сабораў. Ад гэтых правілаў Усяленскіх сабораў і прывілеяў, дадзеных Усяленскімі саборамі першапрастольнай Канстантынопальскай царкве, мы не адступім, мы паважаем і выконваем іх, і мы таксама будзем прымяняць іх у выпадку з Украінай і ў іншых месцах, калі гэта будзе патрэбна», — прыводзіць сайт словы Варфаламея.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG