Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі Францішак назваў сэкс «божым дарам», а не табу


Такую заяву пантыфік зрабіў на сустрэчы з моладзьдзю ў Францыі. Паводле папы Францішка, сэкс неабходны для стварэньня новага жыцьця.

Пантыфік падкрэсьліў, што гарачае каханьне паміж мужчынам і жанчынай, на яго думку, «вядзе да вечнага жыцьця». Ён таксама раскрытыкаваў парнаграфію, назваўшы яе «індустрыяй хлусьні», якая «адарваная ад каханьня» і выкарыстоўваецца ў мэтах забавы.

Каталіцкая царква асуджае сэкс па-за шлюбам, выкарыстаньне кантрацэпцыі і заключэньне новых шлюбаў пасьля разводу.

У 2010 годзе Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI зьмякчыў пазыцыю ў дачыненьні прэзэрватываў, пагадзіўшыся, што яны зьяўляюцца сродкам абароны ад ВІЧ-інфэкцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG