Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшы банк Даніі апублікуе справаздачу аб адмываньні грошай з постсавецкіх краін


Найбуйнейшы банк Даніі павінен апублікаваць сёньня вялікую справаздачу аб тым, як празь яго эстонскі офіс былі адмыты мільярды эўра з былых рэспублік СССР.

Справаздача, якую Danske Bank апублікуе 19 верасьня, мае асьвятліць асноўныя праблемы адмываньня грошай, а таксама няздольнасьць эўрапейскіх рэгулятараў ліквідаваць гэтую праблему, у прыватнасьці ў краінах Балтыі.

Па нядаўніх паведамленьнях СМІ, у 150 млрд даляраў маглі прайсьці праз аддзяленьні дацкага банка ў Эстоніі.

Раней у гэтым месяцы Wall Street Journal паведаміла, што праваахоўныя органы ЗША таксама праводзяць расьсьледаваньне па адмываньне грошай праз Danske Bank.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG