Якую ІТ-краіну можна пабудаваць, калі за справу бярэцца сам «прэдседацель»?
Шмат гадоў ён кантраляваў вываз гною на палеткі і даваў плян па надоях, а сёньня ўжо марыць пра ІТ-бульбасаджалкі і крыптасьвінарнікі.
Прасунутыя аграрыі Саша і Сірожа таксама ў чаканьні масавага «крыптадзьвіжэнія», якое вось-вось ахопіць усю вэртыкаль «крыптадзяржавы».
А вы верыце ў шчасьлівую ІТ-будучыню роднага краю?