Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РПЦ заявіла, што аўтакефалія Ўкраінскай праваслаўнай царквы можа стаць прычынай кровапраліцьця сярод вернікаў


Аб магчымасьці такога разьвіцьця падзей папярэдзіў кіраўнік Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязей РПЦ мітрапаліт Іларыён.

Заява аб тым, што атрыманьне паўнавартаснай аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царквой можа стаць прычынай кровапраліцьця, Іларыён заявіў у эфіры расейскага тэлеканалу RT, вяшчаньне якога скіраванае на замежжа.

«Калі УПЦ (маецца на ўвазе Украінская праваслаўная царква, падначаленая Маскоўскаму патрыярхату — РС) прызнаюць царквой краіны-агрэсара, як яны цяпер кажуць, калі яе пазбавяць законных правоў, то мы можам чакаць усяго чаго заўгодна, — заявіў мітрапаліт Іларыён. Што раскольнікі возьмуць кантроль над вялікімі манастырамі, такімі як Кіева-Пячэрская лаўра, Пачаеўская лаўра. Тады, вядома, праваслаўныя вернікі будуць абараняць гэтыя сьвятыя месцы, і можа пачацца кровапраліцьце».

12 верасьня стала вядома, што Мітрапаліт Гальскі Эмануіл (Адамакіс) пацьвердзіў у інтэрвію L’Agenzia Società per l’Informazione Religiosa інфармацыю аб наданьні аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царкве. Паводле выданьня, рашэньне ўжо прынятае Канстантынопальскім патрыярхам Варфаламеем.
Як сьцьвярджае мітрапаліт Гальскі Эмануіл (Адамакіс), Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей прыняў рашэньне, «памятаючы пра сваю адказнасьць як мацярынскай царквы і ў адказ на просьбы ўкраінскага народу, пасьля глыбокага аналізу гэтага пытаньня».

Раней прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што атрыманне УПЦ КП указа аб аўтакефаліі завершыць зацьвярджэньне незалежнасьці краіны. Беларуская праваслаўная царква ў гэтым пытаньні прыняла пазыцыю РПЦ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG