Лінкі ўнівэрсальнага доступу

28 верасьня бортправаднікі Ryanair правядуць страйк у 5 краінах


Самалёт кампаніі Ryanair
Самалёт кампаніі Ryanair

28 верасьня бортправаднікі Ryanair будуць страйкаваць ў Бэльгіі, Гішпаніі, Італіі, Нідэрляндах і Партугаліі, паведамляе Independent.

Прадстаўнікі прафсаюзаў пацьвердзілі дату на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі.

Раней заяўлялася, што страйк можа стаць найбуйнейшым у гісторыі лоўкостэраў, аднак кіраўніцтва Ryanair запэўнівае: адмены рэйсаў будуць мінімальнымі.

«Калі 28 верасьня адбудзецца яшчэ адзін безвыніковы страйк, то Ryanair загадзя інфармуе кліентаў аб адмене рэйсаў, але ў цэлым кампанія будзе працаваць у звычайным рэжыме», — запэўніў дырэктар па маркетынгу Ryanair Кені Джэйкабс. Ён таксама выказаў незадаволенасьць «жоўтымі» загалоўкамі, якія прадракаюць «хаос і гармідар» у аэрапортах.

12 верасьня Ryanair адмяніла 150 з 400 рэйсаў у Нямеччыне, бо 400 пілётаў і 1000 бортправаднікоў абвясьцілі 24-гадзінны страйк пасьля таго, як 5 верасьня нічым не завершыўся другі раўнд перамоваў з кіраўніцтвам кампаніі. Улетку супрацоўнікі страйкавалі ў Бэльгіі, Нямеччыне, Ірляндыі, Нідэрляндах і Швэцыі — тады былі парушаныя пляны 55 тысяч пасажыраў.

Прафсаюзы вядуць перамовы з кіраўніцтвам ірляндзкай авіякампаніі са студзеня 2018 году, дамагаючыся заключэньня першага тарыфнага пагадненьня і падвышэньня заробкаў.

Ryanair — бюджэтная авіякампанія, якая месьціцца ў Ірляндыі, аднак выконвае палёты па ўсім Эўразьвязе і ў шэрагу іншых краінаў, выкарыстоўваючы ў якасьці буйных перасадачных вузлоў многія аэрапорты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG