Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы касьмічны турыст купіў «квіток» на палёт вакол Месяца


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амэрыканская прыватная касьмічная кампанія SpaceX паведаміла ў Twitter, што падпісала кантракт з прыватным пасажырам на палёт вакол Месяца. Калі ўсё атрымаецца, гэта будзе першы касьмічны турыст, які зьлётае далей за арбіту Міжнароднай касьмічнай станцыі.

Турыста абяцаюць запусьціць у дапамогай Big Falcon Rocket — гэта праект SpaceX у стварэньні шматразовай ракеты з магчымасьцю дазапраўкі на арбіце і касьмічнага апарата для міжплянэтных пералётаў.

Касьмічныя турысты пэрыядычна лятаюць на арбіту ад 1990 году, амаль ва ўсіх выпадках — на МКС. Палёты могуць сабе дазволіць толькі самыя багатыя, бо «квіток» каштуе дзясяткі мільёнаў даляраў.

Імя турыста абяцаюць назваць 17 верасьня. Падобна, што высадкі на Месяц не плянуецца — толькі аблёт вакол. Пакуль што кампанія толькі піша, што палёт мае стаць важным крокам на шляху ажыцьцяўленьня мары звычайных людзей вандраваць у космасе, а таксама нагадвае, што так блізка да Месяца не падбіраліся з 1972 году, калі завяршыліся пілятаваныя палёты паводле праграмы «Апалён».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG