Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэфляцыі хапіла на месяц. Цэны ў Беларусі пайшлі ўгару

абноўлена

У жніўні Белстат зафіксаваў павелічэньне спажывецкіх цэнаў на 0,1%. Пры гэтым ад пачатку 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 2,9%.

Дэфляцыя — павышэньне пакупніцкай здольнасьці мясцовай валюты, што выяўляецца ў зьніжэньні індэксу цэнаў.

У жніўні цэны на спажывецкія тавары зьменшыліся на 0,2%, але ад пачатку году падняліся на 1,7%. Цэны на паслугі ў параўнаньні з чэрвенем павялічыліся на 0,2%, ад пачатку году — на 5,8%.

Міністэрства працы заявіла, што ня будзе індэксаваць заробкі і стыпэндыі за жнівень, бо інфляцыя не перавысіла «пяціадсоткавага парогу».

Як сёлета зьмяняліся цэны на тавары і паслугі:

  • студзень +0,8%;
  • люты +0,9%;
  • сакавік +0,8%;
  • красавік +0,3%;
  • травень –0,3%;
  • чэрвень +0,4%;
  • ліпень –0,2%.

Летась дэфляцыя трывала два месяцы — у ліпені і ў жніўні, цэны зьнізіліся на 0,11% і 0,39% адпаведна.

Сёлета праз запаволеньне інфляцыі:

  • Міністэрства працы не індэксавала заробкі за красавік і жнівень;
  • Нацбанк зьнізіў стаўку рэфінансаваньня да гістарычнага мінімуму.

Інфляцыя за 2017 год склала 4,6%. Паводле бюджэту на 2018 год гадавая інфляцыя заплянаваная на ўзроўні 7,4%. Нацбанк Беларусі сёлета прагназуе інфляцыю на ўзроўні 5,5–6%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG