Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва. 15-ы раз за год


«Белнафтахім» працягвае паэтапна павышаць цэны на аўтамабільнае паліва.

Як паведамілі ў ведамстве, розьнічныя кошты на дызэльнае паліва і аўтамабільны бэнзін з 9 верасьня павялічацца на 1 капейку. Кошт 1 літра бэнзіну АІ-92-К5-эўра складзе 1,34 рубля, АІ-95-К5-эўра — 1,42 рубля, АІ-98-К5-эўра — 1,63 рубля, ДТ — 1,42 рубля.

Гэта пятнаццатае зьмяненьне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва зьмянялася 2 верасьня: бэнзін і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку.

Згодна з архівам цэнаў паліва на сайце «Беларуснафты», у 2013–2017 гадах ніводзін від паліва ў Беларусі не таньнеў.

У канцэрне «Белнафтахім» 10 сакавіка паведамілі пра новы падыход да цэнаў на нафтапрадукты і паступовае ўраўноўваньне з расейскім рынкам. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў залежнасьці ад зьменаў сусьветных коштаў нафты, курсу нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя камбінаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG