Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторыю Беларусі пераказалі па-ангельску за 5 хвілінаў. ВІДЭА


Кадр зь фільму «Песьні старой Эўропы»
Кадр зь фільму «Песьні старой Эўропы»

Беларуская рэжысэрка Вольга Дземка, якая цяпер жыве ў ЗША, выклала на Youtube фрагмэнт фільма «Песьні старой Эўропы — старажытныя беларускія народныя песьні», у якім за пяць хвілінаў пераказваецца гісторыя беларускіх земляў, ад часоў Полацкага княства да нашых дзён.

Відэа ёсьць на ангельскай мове…

…і на беларускай.

Стужка «Песьні старой Эўропы» была прадстаўленая 9 красавіка ў амэрыканскім Сыэтле, два гады таму арымала прэмію Міжнароднага канадзкага кінафэстывалю.

Як расказала Tut.by Вольга Дземка, яна вырашыла, што на такія гістарычныя экскурсы сярод іншаземцаў «маецца попыт», таму і выклала ў вольны доступ фрагмэнт фільму.

Пакуль што поўны фільм выйшаў толькі на дысках, іх можна купіць на сайце «Песень» ці ў этнакраме «Рагна» ў Менску. Неўзабаве ён мае зьявіцца і ў інтэрнэце, але пакуль дакладнай даты няма.

Гэта ня першая спроба кароткага відэапераказу гісторыі Беларусі. Так, у 2011 годзе кампанія «Будзьма беларусамі» прадставіла аднайменную песьню і мультыплікацыйны кліп — якраз на пяць хвілінаў (тут з ангельскімі субтытрамі). Толькі на Youtube розныя відэа той песьні маюць сумарна звыш 700 тысяч праглядаў. Рэжысэрка таго кліпу працягвае рабіць мультфільмы, якія зьбіраюць узнагароды, цяпер жыве таксама ў ЗША.

«Кароткай гісторыяй Беларусі» таксама назваў свой сольны альбомАлесь Дзянісаў, вядомы па гуртах Dzieciuki, «Людзі на балоце» і «Кальян». Гурт Dzieciuki тым часам піша новы альбом, які, як і два папярэднія, будзе прысьвечаны гісторыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG