57-гадоваму жыхару Івацэвіцкага раёну, які страляў у міліцыянтаў, выстаўлена абвінавачаньне, паведамляе Сьледчы камітэт.
17 жніўня ў вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёну мужчына адкрыў стральбу з агнястрэльнай зброі па ўчастковых інспэктарах, якія праводзілі праверку парадку захоўваньня зброі. Адзін міліцыянт загінуў на месцы, другі ў цяжкім стане шпіталізаваны і цяпер знаходзіцца ў рэспубліканскім шпіталі МУС.
Жыхару Бабровічаў выстаўленае абвінавачаньне ў забойстве асобы падчас выкананьня ёю службовых абавязкаў і замах на забойства дзьвюх асобаў у сувязі з ажыцьцяўленьнем iмi службовай дзейнасьці.
Санкцыя артыкулу прадугледжвае ад 8 да 20 гадоў пазбаўленьня волі, пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне.