Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМАП затрымаў Статкевіча і яшчэ 10 актывістаў пасьля выраку лідэрам РЭП

абноўлена

АМАП затрымлівае людзей, якія сустракаюць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка пасьля суду па «справе РЭП»
АМАП затрымлівае людзей, якія сустракаюць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка пасьля суду па «справе РЭП»

Пасьля абвяшчэньня прысуду Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку да будынку суду пад’ехаў аўтобус з АМАПам.

Байцы АМАПу затрымалі 5 актывістаў, якія былі зь бел-чывона-белымі сьцягамі і сьцягам Эўразьвязу, праз 20 хвілінаў вярнуўся і забраў яшчэ двух.

Сярод затрыманых у «першай хвалі» актывісты Леанід Кулакоў, Вольга Мікалайчык, Мая Навумава, пазьней былі затрыманыя Мікола Статкевіч і Максім Вінярскі.

Паводле дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна», усяго было затрымана 11 чалавек:
таксама затрыманыя актывісты Ўладзімер Неўмяржыцкі, Алесь Абрамовіч (з Барысава), Павел Мрочка (Берасьце), Аляксандар Чмыхаў (Бабруйск), Тамара Зайцава (Калінкавічы), Андрэй Хрэнкоў.

Усіх іх даставілі ў РУУС Маскоўскага раёну Менску.

Затрыманьне Міколы Статкевіча
Затрыманьне Міколы Статкевіча
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG