Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сястра Сянцова заявіла, што ён ня будзе прасіць аб памілаваньні


Натальля Каплан
Натальля Каплан

Стрыечная сястра асуджанага ў Расеі ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова Натальля Каплан заявіла, што ён ня будзе прасіць аб памілаваньні. Вызваліць рэжысэра можна толькі калі «выматаць» Уладзіміра Пуціна, упэўненая Каплан.

Пра гэта яна распавяла ў інтэрвію расейскаму тэлеканалу «Дождь».

14 жніўня стала вядома, што Крэмль адмовіўся памілаваць Сянцова па просьбе яго маці. Там заявілі, што працэдура памілаваньня павінная пачынацца з асабістага хадайніцтва асуджанага, а ўкраінскі рэжысэр такога прашэньня не падаваў.

Каплан распавяла ў інтэрвію «Дождю», што рэжысэр скардзіцца на болі ў сэрцы і нізкі пульс у раёне 40 удараў у хвіліну. Яна нагадала, што ў сваім лісьце Сянцоў згадаў, што «канец блізкі».

Каплан распавяла, што супрацоўнікі ўкраінскага МЗС цяпер думаюць, як прыцягнуць канцлера Нямеччыны Ангелу Мэркель, у якой заплянаваная сустрэча з Пуціным, да вызваленьня Сянцова. Аднак яна ўпэўненая, што вызваліць брата можна, «выматаўшы» Уладзіміра Пуціна пастаянным просьбамі аб вызваленьні режысэра.

Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў асуджаны на 20 гадоў па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме. Сваю віну ён не прызнае. 14 траўня Сянцоў абвясьціў галадоўку з патрабаваньнем вызваліць з расейскіх турмаў усіх украінскіх палітвязьняў. Ён неаднаразова заяўляў, што будзе трымаць галадоўку «да канца».

У гутарцы з праваабаронцай ​Зояй Сьвятловай, якая наведала яго ў калёніі, Сянцоў назваў свой стан «перадкрытычным». У чацьвер, 16 жніўня, неадкладна вызваліць Сянцова запатрабавалі экспэрты ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG