Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карціна Васі Ложкіна «Вялікая цудоўная Расея» больш не экстрэмісцкая


Карціна Васі Ложкіна "Увесь сьвет - нам вораг. Верым Пуціну"
Карціна Васі Ложкіна "Увесь сьвет - нам вораг. Верым Пуціну"

Абласны суд у Новасібірску адмяніў рашэньне аб прызнаньні экстрэмісцкай карціны мастака Васі Ложкіна (Аляксея Кудзеліна) «Вялікая цудоўная Расея».

Пра гэта на сваёй старонцы ў Twitter паведаміў старшыня Рады па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі Міхаіл Фядотаў. Справа вернутая ў суд першай інстанцыі.

Карціна ўяўляе сабой мапу, дзе Расея пазначаная надпісам «Вялікая цудоўная Расея», а суседнія зь ёй краіны — прыніжальнымі характарыстыкамі народаў, якія іх насяляюць. Сам мастак ня лічыць карціну экстрэмісцкай. Ён адзін з самых вядомых у Расеі аўтараў, мастак сатырычна высьмейвае стэрэатыпы, уласьцівыя масавай сьвядомасьці расейцаў.

Карціна трапіла ў фэдэральны сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў у 2016 годзе па рашэньні Кастрычніцкага раённага суду Новасібірску.

Пасьля гэтага жыхар Пецярбурга, якога завуць Сяргей, быў выкліканы на допыт у Сьледчы камітэт Расеі ў сувязі з публікацыяй карціны на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы Вконтакте. Але справа ў дачыненьні да яго так і не была распачатая.

Неўзабаве пасьля гэтага бізнэсовец з Масквы, якому належаць правы на карціну, абскардзіў рашэньне аб прызнаньні «Вялікай цудоўнай Расеі» экстрэмісцкай. Рада па правах чалавека таксама зьвярнулася ў рэгіянальную пракуратуру з просьбай абскардзіць рашэньне суду.

Праваабаронцы паказалі, што пры разглядзе справы суд не прыцягнуў да працэсу ні аўтара твору, ні экспэртаў у галіне выяўленчага мастацтва, таксама не была праведзеная мастацтвазнаўчая экспэртыза карціны, і не ўлічаны «сатырычны, наўмысна гіпэрбалізаваны, лубачны характар карціны», якая высьмейвае нацыяналізм і ксэнафобію.

На думку чальцоў Рады, рашэньне Кастрычніцкага суду можна трактаваць як умяшальніцтва суда ў свабоду творчасьці, гарантаваную Канстытуцыяй Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG