Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нас агульны вораг — Пуцін, кажа расейская актывістка, якая адседзела за «сэпаратызм і экстрэмізм»


Дар'я Палюдава
Дар'я Палюдава

Кубанская левая актывістка Дар’я Палюдава, асуджаная на два гады за заклікі да сэпаратызму і экстрэмізму, 20 кастрычніка выйшла на волю з калёніі-пасяленьня. Яна адбыла поўны тэрмін пакараньня, якое ёй прызначыў суд. Адразу па выхадзе на волю актывістка заявіла, што пасьля кароткага адпачынку мае намер паехаць у Маскву, каб працягнуць барацьбу.

28-гадовая Дар’я Палюдава правяла паўтара года ў калёніі-пасяленьні № 10 у Новарасійску. У сьнежня 2015 году Кастрычніцкі суд Краснадару прызнаў яе вінаватай у закліках да экстрэмісцкай дзейнасьці і да сэпаратызму за публікацыі ў сацыяльнай сетцы «Укантакце». У сакавіку 2016 году вышэйшы суд пацьвердзіў гэтае рашэньне, і Палюдаву накіравалі ў калёнію.

У інтэрвію Радыё Свабода Дар’я Палюдава расказала, што ў зьняволеньні на яе ціснулі, у тым ліку фізычна, але што яна мае намер працягнуць грамадзянскую актыўнасьць, паехаць у Маскву і працягваць адстойваць свае пазыцыі.

— Вы далучыцеся да нейкага руху? Ці будзеце самастойна?

— Я пакуль знаходжуся ў Аб’яднанай камуністычнай партыі. Хутчэй за ўсё, я буду рабіць свой левы рух, таму што цяпер, як я разумею, Сяргей Удальцоў ў «Крымнаш». Гэта мне сказалі, самая не бачыла.

— А як вы лічыце, Крым чый?

— Крым незаконна анэксавалі, з парушэньнем нормаў міжнароднага права. Я так лічу. Крым не наш, так скажам. Я проста засталася ў Расеі, каб больш людзей набраць, прыхільнікаў, якія за рэвалюцыйны шлях, за шлях да сацыялізму.

— А тая група людзей, якая фармуецца вакол Аляксея Навальнага, яны вам не блізкія? Вы ня будзе падтрымліваць гэты рух?

— Навальны лібэральных поглядаў. Але гэта ня значыць, што я буду неяк выракацца. Мы ўсё роўна будзем супрацоўнічаць. Пакуль у нас агульны вораг — гэта Пуцін.

Актывіст Максім Вінярскі на пікеце каля расейскай амбасады ў Менску ў падтрымку палітзьняволеных, 22 сакавіка 2016 году
Актывіст Максім Вінярскі на пікеце каля расейскай амбасады ў Менску ў падтрымку палітзьняволеных, 22 сакавіка 2016 году

Кубанскую актывістку, арганізатарку «Маршу за фэдэралізацыю Кубані», асудзілі за некалькі допісаў у сацыяльнай сетцы «Укантакце». Сьледзтва і суд палічылі экстрэмісцкімі перапост карцінкі з тэкстам «Этнічныя ўкраінцы Кубані хочуць далучыцца да Ўкраіны» і запіс, у якім Палюдава ускладае адказнасьць за ўсе тэракты і беды ў Расіі на Ўладзіміра Пуціна і пытаецца, чаму расейцы ня могуць скінуць рэжым, як гэта зрабілі ўкраінцы.

Дар’я Палюдава віны не прызнавала і заяўляла, што яе перасьледуюць за палітычныя погляды. У красавіку суд адмовіў ёй ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні. Праз жорсткае абыходжаньне ў калёніі Палюдава некалькі разоў абвяшчала галадоўку. Расейскі праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» уключыў Дар’ю Палюдаву ў сьпіс палітычных зьняволеных.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG