Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца Алесь Бяляцкі пра ператрусы ў Tut.by і БелаПАН: Ідзе зачыстка інфармацыйнай прасторы


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі пракамэнтаваў сайту palitviazni.info сёньняшнія ператрусы ў офісе беларускага інтэрнэт-парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

«Гэта мэтанакіраваная палітыка абмежаваньня інфармацыйнага поля ў Беларусі з тым, каб трымаць беларускіх грамадзян у атмасфэры страху, няпэўнасьці і дэзынфармацыі», — лічыць праваабаронца.

Паводле Бяляцкага, усе гэтыя факты сьведчаць пра тое, што ідзе зачыстка інфармацыйнай прасторы. У незалежных СМІ ужо былі праблемы з падпіскай, распаўсюдам выданьняў праз шапікі «Белсаюздруку». Праз крымінальны перасьлед улады спрабуюць абмяжоўваць права беларусаў на свабоду атрыманьня інфармацыі.

«Такія праявы ў краіне адбываюцца то больш востра, то менш востра, але ад іх улады не адступаліся ніколі. Гэты працэс ідзе фактычна ўсе апошнія 25 гадоў. Мы добра памятаем, як прэсавалі журналістаў і ў 90-я, і на пачатку 2000-х. Незалежным СМІ рэгулярна ўстаўлялі палкі ў колы», — кажа Бяляцкі.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Рэдактарка БелаПАН: Сьледчыя выкарыстоўваюць БелТА ў сваіх мэтах

Юры Зісер: Гэта справа ня супраць Tut.by, а супраць асобных журналістаў

Дырэктарка БелТА: Нашу інфармацыю кралі. Хто гэта рабіў, мы ня ведалі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG