Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскую Instagram-мадэль асудзілі ў Берасьці за правоз марыхуаны


Суд Маскоўскага раёну Берасьця 31 ліпеня асудзіў на 3 гады турмы 26-гадовую Марыю Хрэсьціну. Яе прызналі вінаватай, што правезла 1,14 грама марыхуаны праз польска-беларускую мяжу.

Што адбылося?

Паводле сьледзтва, Хрэсьціна набыла ў Эўразьвязе марыхуану — ня менш як 1,14 грама — і схавала яе ў ручную паклажу, пісаў Tut.by са спасылкай на прадстаўніка Сьледчага камітэту Дзьмітрыя Іванюка.

Дзяўчына мае 160 тысяч падпісчыкаў у Інстаграме. Апошні здымак яна апублікавала 5 траўня.

Хрэсьціну прызналі вінаватай у:

  • захоўваньні бяз мэты збыту і перавозцы наркотыкаў (ч. 1 арт. 328 КК);
  • незаконным перамяшчэньні наркотыкаў празь мяжу Эўразійскага эканамічнага саюзу (ч. 1 арт. 328-1).

Прысуд не набыў моц і можа быць абскарджаны.

27 красавіка прадстаўнікі руху «Маці 328» абвясьцілі галадоўку, патрабуючы зьмякчэньня «антынаркатычнага» заканадаўства ў дачыненьні да тых, хто ўжываў забароненыя рэчывы. 2 траўня ў Палаце прадстаўнікоў абяцалі зьмякчыць пакараньні па «наркатычным» артыкуле 328.

Сярод паправак у Крымінальны кодэкс разглядаюць і зьмены ў «наркатычных артыкулах». 29 чэрвеня гэтыя зьмены ў першым чытаньні ўхваліла Палата прадстаўнікоў.

Асноўныя факты пра прымяненьне «наркатычнага» артыкула 328

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG