Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя падазрае лекара зь Менску ў незаконным абароце наркотыкаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 38-гадовага лекара прыватнай установы аховы здароўя, якога падазраюць у незаконным абароце псыхатропаў.

Цягам апэратыўна-пошукавых мерапрыемстваў устанавілі, што лекар выпісваў рэцэпты на таблеткі, якія ўтрымліваюць псыхатропныя рэчывы, на імя свайго пацыента, але набываў лекі сам.

Супрацоўнікі наркакантролю МУС затрымалі лекара, калі той нібыта чакаў пакупніка. Пры вобшуку ў мужчыны выявілі 20 таблетак. Дасьледаваньне паказала, што яны ўтрымліваюць псыхатропнае рэчыва дыязэпам.

Супраць затрыманага завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 328 КК «Незаконны абарот наркотыкаў і псыхатропаў», яму пагражае ад 5 да 8 гадоў турмы. Раней мужчына да адказнасьці не прыцягваўся.

27 красавіка прадстаўнікі руху «Маці 328» абвясьцілі галадоўку, патрабуючы зьмякчэньня «антынаркатычнага» заканадаўства ў дачыненьні да тых, хто ўжываў забароненыя рэчывы. 2 траўня ў Палаце прадстаўнікоў абяцалі зьмякчыць пакараньні па «наркатычным» артыкуле 328.

Сярод паправак у Крымінальны кодэкс разглядаюць і зьмены ў «наркатычных артыкулах». 29 чэрвеня гэтыя зьмены ў першым чытаньні ўхваліла Палата прадстаўнікоў.

Асноўныя факты пра прымяненьне «наркатычнага» артыкула 328

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG