Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Орбан крытыкуе «недэмакратычную» Эўропу


Віктар Орбан
Віктар Орбан

Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан, які прадстаўляе правыя нацыяналістычныя сілы, рэзка крытыкаваў тое, што ён назваў «недэмакратычнымі» дзяржавамі Заходняй Эўропы. А Эўракамісію Орбан назваў «сымбалем няўдачы».

«На Захадзе існуе лібэралізм, але дэмакратыі там няма», — сказаў Орбан на сустрэчы этнічных вугорцаў падчас паездкі ў Румынію. Ён адзначыў, што цэнзура «стала звычайнай практыкай» у Заходняй Эўропе і што гэтыя краіны наклалі на сябе «абмежаваньні свабоды слова».

Эўракамісію Віктар Орбан назваў «сымбалем няўдачы». Паводле яго слоў, на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт у наступным годзе будзе дамінаваць «адна сурʼёзная агульная тэма — іміграцыя». Орбан заклікаў правыя партыі абʼяднаць сілы, каб «засяродзіць усю ўвагу на эўрапейскіх выбарах 2019 года» і паставіць міграцыю на першае месца ў парадку дня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG