Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі ад агню загінулі прынамсі 88 чалавек. Мэр Маратона падаў у адстаўку


Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас заявіў, што яго ўрад ня справіўся са сваімі абавязкамі. Прыродныя пажары паблізу Атэнаў панесьлі ня менш за 88 жыцьцяў. Пошукі зьніклых бязь вестак працягваюцца.

Прэмʼер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас узяў на сябе адказнасьць за трагедыю, заявіўшы, што ўрад ня здолеў абараніць жыцьці людзей.

Урад Грэцыі апублікаваў пералік мер, якія мае намер распачаць для вырашэньня даўніх праблем, уключаючы барацьбу зь незаконным жыльлёвым будаўніцтвам.

У адстаўку падаў мэр горада Маратон, чые навакольлі сурʼёзна пацярпелі ад агню. Ён стаў першай афіцыйнай асобай, якая пакінула пасаду з гэтай прычыны, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG