Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура выканала абяцаньне і прыпыніла работы на Вайсковых могілках


У Мінкульт і Менгарвыканкам накіраваныя афіцыйныя дакумэнты ад імя пракуратуры гораду Менску.

Вайсковыя могілкі на вуліцы Казлова ў Менску — адзін з самых старых нэкропаляў беларускай сталіцы, яны маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Першыя згадкі пра Вайсковыя могілкі адносяцца да 1840 году, асьвячэньне могілак адбылося ў 1895 годзе.

Магіла маці Янкі Купалы на Вайсковых могілках у Менску
Магіла маці Янкі Купалы на Вайсковых могілках у Менску

Пра тое, што пракуратура зьвярнулася ў Мінкульт і Менгарвыканкам з афіцыйнымі лістамі, Свабодзе паведаміў намесьнік кіраўніка аддзелу інфармацыі Генпракуратуры Дзьмітры Брылёў.

«На гэты момант работы ў добраўпарадкаваньні на Вайсковых могілках прыпыненыя, — паведаміў Брылёў. — У Менгарвыканкам і Мінкульт накіраваныя два акты пракурорскага рэагаваньня».

Паводле афіцыйнага прадстаўніка Генпракуратуры, Менгарвканкаму і Мінкульту прапанавана забясьпечыць выкананьне санітарна-эпідэміялягічных патрабаваньняў, а таксама правесьці добраўпарадкаваньне і аднаўленьне элемэнтаў гісторыка-культурнай спадчыны ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі заканадаўства.

Пра тое, што на ход добраўпарадкаваньня Вайсковых могілак зьвярнулі ўвагу ў пракуратуры Менску, стала вядома з афіцыйнага адказу, атрыманага адным з валянтэраў — Зьмітром Крымоўскім. Там гаварылася, што пад выглядам упарадкаваньня цалкам ці часткова былі дэмантаваныя надмагільныя крыжы, збудаваньні і агароджы. Дэмантаж адбываўся без узгадненьня зь Міністэрствам культуры, руйнаваньне можна было замяніць фарбаваньнем ці «ліквідацыяй нязначных пашкоджаньняў».

Што адбываецца?

На пачатку чэрвеня спэцкамбінат камунальна-бытавога абслугоўваньня пачаў «добраўпарадкаваньне» Вайсковых могілак у Менску. Супрацоўнікі камбінату

Сяргей Тур
Сяргей Тур

​Гэта прадугледжана Законам аб пахаваньні і пахавальнай справе і інвэнтарызацыяй могілак, праведзенай у 2015 годзе, тлумачыў Свабодзе намесьнік дырэктара спэцкамбінату КБА Сяргей Тур. Таксама Тур спасылаўся на рашэньне Менгарвыканкаму аб добраўпарадкаваньні Вайсковых могілак, прынятае ў траўні. На сайце Менгарвыканкаму гэтага рашэньня не публікавалі.

Гісторыкі і рэстаўратары сьцьвярджаюць, што «добраўпарадкаваньне нагадвае знос», і заклікаюць да абароны могілак.

Паводле Менгарвыканкаму, упарадкаваньне адбываецца законна, спыняць яго няма падстаў. У канцы чэрвеня кіраўніцтва Міністэрства культуры на словах паабяцала прыпыніць працы на Вайсковых могілках. Выявілася, што рэканструкцыя Вайсковых могілак вялася без праекту і з парушэньнямі ўмоваў Мінкульту.

На 2019 год Менгарвыканкам анансаваў упарадкаваньне Кальварыйскіх могілак, якія існуюць з канца 18 стагодзьдзя і таксама зьяўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG