У старым менскім раёне Грушаўка будаўнікі зносяць кінатэатар «Авангард». Будынак не лічыўся культурнай каштоўнасьцю.
У Менску пачалі зносіць кінатэатар «Авангард». ФОТА

1
Кінатэатар даўно ня дзейнічае. У ім спачатку плянавалі «мультыплекс», але ад ідэі адмовіліся.

2
«Авангард» быў цэнтрам культурнага жыцьця Грушаўкі, пераважна забудавай прыватнымі драўлянымі дамамі. Цяпер на яго месцы плянуюць збудаваць дзіцячы садок

3
Цяпер зносяць таксама прыватны сэктар Грушаўкі, ужо ўзьведзеныя некалькі шматпавярховікаў

4
Цяпер масавых пратэстаў з гэтай нагоды няма, хоць супраць зносу кінатэатру за паўтара тыдні сабралі больш за 600 подпісаў

5

6
Кінатэатар пабудаваны ў 1957 годзе паводле праекту архітэктаркі Зоі Брод. Фота невядомага аўтара