Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля крытыкі з боку Лукашэнкі Сідорскі сыходзіць з калегіі пры Эўразійскім саюзе


Два члены калегіі (міністры) Эўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі і Валеры Карашкоў пакідаюць ЭЭК. Рада ЭЭК ужо ўхваліла адпаведнае кадравае рашэньне, піша БелаПАН.

Мяркуецца, што ў найбліжэйшы час гэтыя кадравыя пытаньні будуць разгледжаны на пасяджэньнях Эўразійскага міжурадавага савета і Вышэйшага эўразійскага эканамічнага савета.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на месца Сяргея Сідорскага ў ЭЭК можа быць прызначаны Аляксандр Субоцін (цяпер — памочнік прэзыдэнта Беларусі па Віцебскай вобласьці), а замест Валерыя Карашкова — Віктар Назаранка (старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі).

Сяргей Сідорскі, архіўнае фота
Сяргей Сідорскі, архіўнае фота

Ратацыя двух членаў калегіі ЭЭК — пазачарговая. На думку экспэртаў, яе, хутчэй за ўсё, ініцыяваў беларускі бок, які мог быць незадаволены ходам інтэграцыйных працэсаў.

Сёлета ў сакавіку Аляксандр Лукашэнка выказваў незадаволенасьць дзейнасьцю беларускіх прадстаўнікоў у Эўразійскай эканамічнай камісіі. Кіраўнік дзяржавы зьвярнуў увагу, што ў рамках Эўразійскага эканамічнага саюза ствараюцца бар’еры на шляху свабоднага перамяшчэньня беларускіх тавараў. Праз гэта ён раскрытыкаваў працу прадстаўнікоў Беларусі ў Эўразійскай эканамічнай камісіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG