Лінкі ўнівэрсальнага доступу

225% неабходнай сумы сабралі на сплату штрафу для Вікі Біран


ЛГБТ-актывістка Віка Біран у судзе Цэнтальнага раёну, 16 ліпеня
ЛГБТ-актывістка Віка Біран у судзе Цэнтальнага раёну, 16 ліпеня

На плятформе Talaka.org для сплаты Вікай Біран штрафу сабралі на момант публікацыі амаль 900 рублёў.

Суд Цэнтральнага раёну Менску 16 ліпеня пакараў заснавальніцу гендэрнага праекту Makeout Віку Біран штрафам у памеры 367,5 рубля (15 базавых велічынь). Біран прызналі вінаватай у арганізацыі «масавага мерапрыемства».

24 траўня Віка Біран ў рамках флэшмобу супраць дыскрымінацыі ЛГБТ-супольнасьці выйшла з плякатам «Самі вы падробка» да будынкаў Дома ўраду, Міністэрства ўнутраных справаў і Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Пасьля гэтага яна апублікавала ў сацсетках тры здымкі — па адным каля кожнага з будынкаў.

Фотафлэшмоб Вікі Біран ля Міністэрства ўнутраных спраў
Фотафлэшмоб Вікі Біран ля Міністэрства ўнутраных спраў

«Мы думалі, што будзе няёмка прасіць людзей грошы адразу на тры штрафы, але цяпер мы цалкам падрыхтаваныя. Чакаем позваў і прысудаў ад двух астатніх судоў», — сказала Віка Біран Свабодзе.

Наступны працэс супраць Біран пройдзе 23 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Актывістку абвінавачваюць у арганізацыі і правядзеньні масавага мерапрыемства паводле ч. 1 арт. 23.34 КоАП.

Арыткул прадугледжвае: папярэджаньне, штраф да 30 базавых велічынь (735 рублёў) ці адміністрацыйны арышт.

Што важна ведаць

  • 17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, амбасады Вялікай Брытаніі і ЗША ў Менску вывесілі вясёлкавыя сьцягі.
  • 20 траўня Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала заяву, дзе назвала аднаполыя адносіны падробкай.
  • 21 траўня на сайце petitions.by пачаўся збор подпісаў «За міліцыю для ўсіх». У пэтыцыі просяць праверыць законнасьць выказваньняў МУС. На момант публікацыі пад пэтыцыяй падпісалася больш за 1800 чалавек.
  • 21 траўня кіраўнік МУС Ігар Шуневіч назваў вывешваньне міжнароднага сымбаля ЛГБТ-супольнасьці прапагандай «непрымальнага» ладу жыцьця.
  • Ад 22 траўня ў адказ на заяву МУС у сацыяльных сетках пачалі зьяўляцца допісы з тэгам #янеподделка.
  • 23 траўня міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў, што існуе шэраг рэчаў, «непрымальных» для беларускага мэнталітэту. Макей адзначыў важнасьць і неадназначнасьць тэматыкі «правоў мяншыняў».
  • 30 траўня старшыня Моладзі БНФ скрытыкавала «навязваньне ЛГБТ» і «паўсюднае вывешваньне сваёй сымболікі».
  • 7 чэрвеня Шуневіч заявіў, што «ахова маральнасьці» — гэта функцыя МУС, хоць такой функцыі ў законе «Аб органах унутраных справаў» няма.
  • 16 чэвеня партрэт Ігара Шуневіча несьлі на прайд-парадзе ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG