Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя Лукашэнкі не захацела адказваць на пэтыцыю аб адстаўцы Шуневіча, а Генпракуратура — праверыць перавышэньне ім паўнамоцтваў


Стрыт-арт-карыкатура на міністра Шуневіча ў Менску, архіўнае фота
Стрыт-арт-карыкатура на міністра Шуневіча ў Менску, архіўнае фота

На пэтыцыю з заклікам да адстаўкі міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча прыйшоў адказ з Генэральнай пракуратуры — пытаньне не ў ейнай кампэтэнцыі. Пры гэтым пэтыцыю адсылалі не да яе, а да адміністрацыі прэзыдэнта.

Стваральнікі пэтыцыі, якую падпісалі больш як 1700 чалавек, накіравалі зварот у Адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі і Савет міністраў. Адказу з Саўміна на момант публікацыі няма.

Адміністрацыя Лукашэнкі перанакіравала зварот у Генэральную пракуратуру (самі аўтары пэтыцыі пацьвердзілі Свабодзе: яны не пасылалі зварот туды) — а тая адказала, што звальненьне міністраў і іншыя пытаньні з пэтыцыі не знаходзяцца ў ейнай кампэтэнцыі. Зварот у Генпракуратуры проста «прынялі да ведама».

Падпісанты звароту патрабавалі адстаўкі міністра Ігара Шуневіча ў сувязі з перавышэньнем ім службовых паўнамоцтваў праз выказваньне свайго меркаваньня па пытаньнях міжнароднага права — ягоных камэнтароў адносна «гамафобнай заявы» МУС. Міністар таксама ўсклаў на сваё ведамства функцыю аховы маральнасьці, хоць такой функцыі законы не прадугледжваюць.

У пэтыцыі таксама адзначалася, што выказваньні Шуневіча нясуць пагрозу бясьпецы прадстаўнікам ЛГБТ-супольнасьці — а значыць і нацыянальнай бясьпецы Беларусі і іміджу краіны. У звароце згадвалася і нашэньне Шуневічам формы савецкага НКВД, які катаваў і забіваў дзясяткі тысяч беларусаў падчас сталінскіх рэпрэсіяў.

Чаму пытаньні перавышэньня міністрам ягоных паўнамоцтваў і непрыязных выказваньняў адносна сацыяльнай групы гэта ня справа Генэральнай пракуратуры, у адказе на зварот не тлумачаць. Таксама як не тлумачаць, чаму адміністрацыя прэзыдэнта тады перанакіравала зварот у Генпракуратуру, а не адказала сама.

***

Актывістка Віка Біран пратэстуе супраць «гамафобнай заявы» МУС, 24 траўня
Актывістка Віка Біран пратэстуе супраць «гамафобнай заявы» МУС, 24 траўня

У сувязі з «гамафобнай заявай» МУС здарыліся ўжо два прававыя кур’ёзы: актывістку за адзін плякат выклікалі адразу ў тры суды, актывіста тры дні трымалі ў няволі за «фаташоп».

Іншую нядаўнюю пэтыцыю адносна «гамафобнай заявы» МУС падпісалі больш як 1800 чалавек. Але начальнік упраўленьня грамадзкіх сувязяў МУС Георгі Еўчар у адказе на зварот не растлумачыў, ці будзе правераная законнасьць выказваньняў з заявы. Год таму адстаўкі Шуневіча патрабавала партыя БНФ, два гады таму дзьве пэтыцыі за адстаўку Шуневіча набралі 4700 і 1300 подпісаў і засталася без адказу ад уладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG