Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Booking больш не дазваляе турыстам браніраваць жытло ў Крыме


Пляж у Ялце, ліпень 2018
Пляж у Ялце, ліпень 2018

Booking.com выключыў магчымасьць браніраваньня аб’ектаў разьмяшчэньня для адпачынку ў анэксаваным Крыме.

«На жаль, цяпер на нашым сайце немагчыма забраніраваць пражываньне ў Крыме з мэтай адпачынку», — паведамляе сэрвіс на спробу зарэзэрваваць нумар гатэлю, хостелю або кватэру ў любым пункце паўвыспы. Пры гэтым бізнэс-турысты ўсё яшчэ могуць забраніраваць жытло.

Уладальніца аднаго з хостэлаў у Судаку на сваёй старонцы ў Facebook апублікавала афіцыйны адказ ад сэрвісу на яе запыт. «Кампанія Booking.com заўсёды імкнецца выконваць усе адпаведныя і прыдатныя законы, якія дзейнічаюць на тэрыторыі, дзе яна працуе, — гаворыцца ў адказе. —

Паколькі Booking.com BV месьціцца ў Нідэрляндах, мы павінны выконваць гандлёвыя санкцыі ЭЗ у дачыненьні да Крыму. Згодна з санкцыямі, кампаніі Booking.com не дазволена прапаноўваць якія-кольвечы паслугі, непасрэдна зьвязаныя з турыстычнай дзейнасьцю ў Крыме».

У сьнежні 2016 году створаная на тэрыторыі Ўкраіны «Пракуратура АР Крым» адкрыла крымінальную вытворчасьць у дачыненьні да сайту Booking.com за «гандаль крадзеным». У прыватнасьці адзначалася, што сэрвіс «праводзіць апэрацыі і прадае пражываньне ў санаторыях і гатэлях Крыму, скрадзеных ва Ўкраіны».

У траўні 2017 году Booking.com пазначыў Крым як частку Ўкраіны.

Вярхоўная Рада Ўкраіны афіцыйна абвясьціла 20 лютага 2014 пачаткам часовай акупацыі Крыму і Севастопаля Расеяй. Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыму незаконнымі і асудзілі дзеяньні Расеі. Краіны Захаду ўвялі эканамічныя санкцыі. Расея адмаўляе акупацыю паўвострава і называе гэта «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG