Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтаматчыкі затрымалі дырэктара бярозаўскага шклозаводу «Нёман» за хабар. ВІДЭА 


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі па Горадзенскай вобласьці затрымалі дырэктара шклозаводу «Нёман».

На сайце прадпрыемства зь Бярозаўкі на 16 ліпеня кіраўніком прадпрыемства пазначаны Ўладзімер Аутка.

Як паведаміла прэсавая служба МУС Беларусі, з доказамі ўчыненага злачынства разам з дырэктарам таксама затрыманы начальнік аднаго з упраўленьняў заводу.

Відэа МУС Беларусі.

МУС сьцьвярджае, што службовыя асобы атрымалі хабар ад прадстаўніка камэрцыйнай структуры ў памеры 2,4 тысячы і 1,2 тысячы даляраў адпаведна. Незаконнае ўзнагароджаньне прадугледжвалася за арганізацыю прыярытэтных паставак фірме шклаваты.

Затрыманыя атрымлівалі хабар сыстэматычна, сума залежала ад аб’ёму прадукцыі.

У дачыненьні службовых асобаў шклозаводу і прадстаўніка камэрцыйнай структуры Сьледчы камітэт распачаў крымінальныя справы.

Тым часам у Беларусі набірае абароты так званая «справа мэдыкаў» — больш за 60 высокапастаўленых супрацоўнікаў мэдычных установаў абвінавачваюцца ў сыстэматычным атрыманьні хабараў, многія зь іх затрыманыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG