Як перадае агенцтва Assotiated Press, прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін прыбыў у Хэльсынкі са спазьненьнем на 30 хвілін.
У выніку пачатак сустрэчы быў перанесена як мінімум на поўгадзіны.
Але Дональд Трамп своеасабліва адказаў Пуціну на яго спазьненьне. Трамп пачакаў, пакуль Пуцін прыбудзе ў прэзыдэнцкі палац, і толькі тады выехаў туды ж са свайго гатэлю.
Міжнародныя мэдыі адразу напісалі, што гэта стала доказам вядомай адсутнасьці ў Пуціна пунктуальнасьці.
Раней Пуцін ужо спазьняўся на сустрэчы з брытанскай каралевай Лізаветай II і Папам Францішкам, сярод многіх іншых.