Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам: «Кальварыйскія могілкі таксама будуць добраўпарадкаваныя»


Кальварыйскія могілкі. Фота ©Shutterstock
Кальварыйскія могілкі. Фота ©Shutterstock

Дэмантаж магільных агароджаў і ўсталяваньне тыпавых надмагільляў на Кальварыі можа пачацца ўжо ў наступным годзе.

Пра тое, што ўсе могілкі Менску, у тым ліку Кальварыйскія, будуць добраўпарадкаваныя на ўзор Вайсковых, на адмысловай прэс-канферэнцыі расказаў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Віктар Лапцеў.

«На сёньня тэрмін уведамленьняў (пра неабходнасьць добраўпарадкаваць пахаваньне, якія супрацоўнікі Спэцкамбінату пакідаюць ля старых надмагільляў для родных і блізкіх пахаваных. — РС) на іншых могілках скончыцца, наколькі я памятаю, у гэтым годзе, — сказаў Віктар Лапцеў. — І працы па добраўпарадкаваньні будуць праводзіцца пачынаючы з наступнага. Калі гаварыць канкрэтна па працах на Кальварыйскіх могілках, то сёньня такіх плянаў яшчэ няма. Але ў любым выпадку парадак там наведзены будзе».

Папярэджаньні на Кальварыйскіх могілках зьявіліся ў 2012 годзе
Папярэджаньні на Кальварыйскіх могілках зьявіліся ў 2012 годзе

Чыноўнік таксама паведаміў, што ў Менгарвыканкаме разгледзяць магчымасьць улічыць некаторыя крытычныя заўвагі, якія былі агучаныя пасьля пачатку добраўпарадкаваньня Вайсковых могілак.

«Безумоўна, пэўны досьвед і меркаваньні, у тым ліку грамадзкія, будуць улічвацца, — сказаў Лапцеў. — Мы б не хацелі прыцягваць нэгатыў. Мы б хацелі, каб працэс добраўпарадкаваньня праходзіў спакойна. Але парадак на ўсіх могілках будзе наводзіцца. У тым ліку і на Кальварыйскіх».

Кальварыйскія могілкі — гэта самы стары нэкропаль у Менску. Налічвае каля 30 тысяч пахаваньняў (на Вайсковых — каля 8 тысяч). Вядомыя з канца 18 стагодзьдзя. Зьяўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю першай катэгорыі, ахоўваюцца дзяржавай.

Інстытут гісторыі пра Вайсковыя могілкі: «Надмагільлі з гістарычнай інфармацыяй павінны быць захаваныя»

У канцы чэрвеня ўлады паабяцалі прыпыніць добраўпарадкаваньне Вайсковых могілак. Актывісты сьцьвярджалі, што «добраўпарадкаваньне нагадвае знос», і заклікалі да абароны могілак. Рабочыя ў час «рэканструкцыі» ставіліаднолькавыя сучасныя надгалоўнікі замест унікальных надмагільляў. Выявілася, што рэканструкцыя Вайсковых могілак вялася без праекту і з парушэньнямі ўмоваў Мінкульту.

80 пахаваньняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць (Кальварыйскія і Ўсходнія могілкі)

На Вайсковых могілках агароджы ХІХ стагодзьдзя мяняюць на стандартныя надгалоўнікі за 95 рублёў 16 капеек

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG