Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Справа мэдыкаў»: СМІ даведаліся пра затрыманьне кіраўніцтва менскага шпіталя і бізнэсоўца

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Паводле інфармацыі Tut.by, затрыманыя галоўны ўрач 9-га менскага шпіталя Валер Кушнярэнка і загадчык эндаскапічнага аддзяленьня Андрэй Саўчанка. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.

Са словаў лекараў 9-га шпіталя, Кушнярэнка і Саўчанка не выходзілі на працу з 6 ліпеня.

Абавязкі галоўнага ўрача цяпер выконвае кіраўнік РНПЦ трансплянтацыі органаў і тканак Алег Румо, паведамілі ў 9-м шпіталі. Намесьнік галоўнага ўрача шпіталя Анатоль Вус даць камэнтар адмовіўся.

Магчыма, што затрымалі таксама дырэктара кампаніі "Іскамед" Сяргея Шакуціна — за тое, што даваў хабар чыноўнікам, піша Tut.by са спасылкай на сваіх чытачоў. Аптэчная сетка "Іскамед" складаецца з 84 гандлёвых пунктаў па ўсёй Беларусі. Штат кампаніі налічвае 400 супрацоўнікаў.

Затрыманьні мэдыкаў. Што важна ведаць

Што здарылася: Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі раскрыў карупцыйную схему ў сфэры закупаў мэдтэхнікі.

  • 11 чэрвеня стала вядома пра затрыманьне дырэктара Цэнтру экспэртыз аховы здароўя Аляксандра Сталярова, а таксама ягонага намесьніка (за стварэньне для «сваіх пастаўшчыкоў» прывабных умоў паставак імпартнага мэдычнага абсталяваньня ў дзяржаўныя шпіталі і паліклінікі).
  • 18 чэрвеня «Ежедневник» паведаміў пра «масавыя затрыманьні ў структурах Мінздароўя» — больш за 10 чалавек — у межах апэрацыі па справе аб пастаўках у беларускія мэдычныя ўстановы абсталяваньня па завышаных цэнах, паводле відавочна ашуканскіх схемаў.
  • Сярод затрыманых аказаліся кіраўнік мэдычнай службы Міністэрства абароны Аляксей Яськоў, намесьнік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі і дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру траўматалёгіі і артапэдыі Аляксандар Бялецкі.
  • 19 чэрвеня МУС паведаміла пра затрыманьне галоўнага патолягаанатама Мінздароўя, кіраўніка гарадзкога клінічнага патолягаанатамічнага цэнтру Аркадзя Пучкова (за хабар цягам 10 год на суму каля 200 тысяч даляраў).
  • 25 чэрвеня СМІ паведамілі пра затрыманьне на мінулым тыдні галоўнага ўрача Менскай абласной лякарні Андрэя Каралько (нібыта за «перавышэньне службовых паўнамоцтваў») і начальніка ўпраўленьня аховы здароўя Горадзенскага аблвыканкаму Андрэя Стрыжака.
  • Паводле намесьніка генпракурора Беларусі Аляксея Стука, сфэра аховы здароўя лідзіруе па колькасьці карупцыйных злачынцаў: 114 за пяць месяцаў 2018 году.

КДБ: Чыноўнікам ад мэдыцыны давалі да 350 тысяч даляраў хабару за раз

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG